Гэты праект быў створаны іТ-прадпрымальнікамі беларускай супольнасці з Кракава, якія ставілі перад сабой амбіцыйную мэту — даць кожнаму з вас магчымасць вывучаць родную мову праз музыку, навіны, інтэлектуальныя дыскусіі і, вядома, сучасныя тэхналогіі штучнага інтэлекту. Мы верым, што GPT-радыё можа стаць вашым штодзённым спадарожнікам у свеце беларускай мовы і культуры, бо для нас важна, каб кожны з вас меў доступ да гэтай непаўторнай спадчыны.
Праект знаходзіцца ў самай першапачатковай частцы свайго жыццевага шляху. З аднаго боку аб гэтым сведчыць лімітаваны спіс трэкаў і крышку неэмацыйны голас нашага GPT-дыктара, з другога - вам можа спатрэбіцца перагрузка старонкі радыестанцыі праз кількі дзен, каб працягнуць слуханне. Спадзяемся, што з вашай дапамогай мы зможам пераадолець усе гэта, і выйсці на новы узровень.